Вы тут

Бязмежжа прасторы і часу


Вайна — гэта навала, што змывае тэрыта­ рыяльныя межы не толькі фізічным захо пам краін, але і эмацыянальным успрыманнем. Агульнае гора і агульная барацьба салідарызуе людзей — і тых, хто гэта перажывае, і іх нашчад­каў. Для Беларусі ўсе падзеі Вялікай Айчыннай вайны балючыя — і тыя, што пракаціліся па на­шых землях, і тыя, што адбыліся на тэрыторыі суседзяў, так ці інакш пацягнуўшы за сабой і на­шых людзей.


Уладзімір Ліхадзедаў перадае паштоўкі і лісты Дзмітрыю Мезенцаву. Фота Кастуся Дробава.

Дваццаць сёмага студзеня ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адзначылі памятную дату ў гісторыі — 77-годдзе зняцця блакады Ленінграда.

Удзел у мерапрыемстве прынялі ветэраны вайны, сярод якіх былі і блакаднікі, і маладое пакаленне — прадстаўнікі зводнага мемарыяльнага атрада паста № 1 горада-героя Мінска і навучэнцы школы № 137 імя П. М. Машэрава.

Падчас сустрэчы адбылося адкрыццё выстаўкі «Насустрач Перамозе», у якую ўвайшло больш як 100 фотаздымкаў, зробленых ваеннымі карэспандэнтамі тых часоў. Матэрыялы сабраў фотамастак Валерый Лазоўскі пры дапамозе гісторыкаў і архівістаў гарадоўгерояў СНД.

«Па сутнасці, гэта летапісны фонд Вялікай Айчыннай, які дазволіць усім, хто прыедзе ў музей, яшчэ раз адчуць біццё рытму таго часу, напружанне сіл. Скажэнне гістарычнай памяці і прыніжэнне подзвігу савецкага народа недапушчальнае», — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. Выстаўку беларускаму музею перадалі з міжнароднага фонду сацыяльна-культурнага развіцця «Пецярбургскі фоталетапіс». Акрамя гэтага, у Зале Перамогі можна было пабачыць кнігі Выдавецкага дома «Звязда» і іншых устаноў, прысвечаныя тэме вайны. Сярод іх — і альбомы архіўных фотаздымкаў і паштовак, сабраныя гісторыкам, калекцыянерам, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым. У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла ўжо некалькі альбомаў Уладзіміра Ліхадзедава, сярод якіх — кніга «Блакада».

Падчас урачыстасці калекцыянер уручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыю Мезенцаву сваю калекцыю арыгінальных паштовак і лістоў, якія ўвайшлі ў кнігу, для перадачы ў адзін з дзяржаўных музеяў. «...Мне ўдалося сабраць унікальную калекцыю паштовак, лістоў блакаднага Ленінграда. Бо Ленінград у блакадзе жыў: працавалі крамы, пошта, выпускаліся ўнікальныя паштоўкі. Іх адпраўлялі на Вялікую зямлю. Мною было сабрана больш за 500 такіх паштовак, якія сталі асновай кнігі “Блакада”», — распавёў гісторык.

Словы ўдзячнасці ветэранам выказалі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, міністр культуры Анатолій Маркевіч, дырэктар і галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч і іншыя высокія госці. Пасля ўрачыстай часткі ўсіх прысутных запрасілі на экскурсію па фотавыстаўцы «Насустрач Перамозе». Здымкі можна будзе пабачыць у экспазіцыі музея.

Ганна ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.