Вы тут

Хатняя энцыклапедыя. Рэцэпты смачных страў да 23 лютага


Арыгінальнае афармленне страў на 23 лютага прыемна парадуе вашых блізкіх ці калег на рабоце. Аформіць стравы і святочны стол, улічваючы ваенную тэматыку, зусім нескладана.


Тут падабрана некалькі варыянтаў афармлення, якія пад сілу кожнаму. Стравы можна аформіць у афіцыйным стылі, напрыклад у выглядзе зоркі. А можна зрабіць і больш забаўнае афармленне. Нават калі вы не збіраецеся накрываць святочны стол, можна арыгінальна аформіць стравы на вячэру.

У выглядзе зоркі

Выкладзіце на блюда салату ў выглядзе зоркі, зверху пасыпце дзёртай морквай або чырвонай ікрой. Лічбы «23» выкласці можна з дапамогай гарошку.

Іншы варыянт «зоркі». Зверху пасыпаць салату чырвонай ікрой або зярнятамі граната. Для афармлення дадаткова можна выкарыстоўваць крабавыя палачкі, аліўкі і іншыя інгрэдыенты.

Аформіць стравы можна ў выглядзе танка, самалёта, кулямёта, ракеты, парашута.

Смешна і прыемна

Такое арыгінальнае афармленне ацэняць многія мужчыны.


Торт «Піўны куфель»

Спатрэбіцца: для каржа: 1,5 шклянкі смятаны; 1,5 шклянкі мукі; 1,5 шклянкі цукру; 2 яйкі; 1 пакуначак разрыхляльніка або 1 чайная лыжка соды. Для крэму: 1 шклянка густой смятаны; 1 шклянка цукру. Акрамя гэтага: печыва бісквітныя палачкі — 10—12 штук; вяршкі для ўзбівання — 200 г, цукар — 100 г, 1 абаранак для ручкі куфля.

Узбіць яйкі з цукрам. Дадаць смятану і соду, узбіць. Затым засыпаць муку, зноў узбіць калатоўкай. Раздымную форму для выпечкі прамазаць маслам, уліць цеста ў форму і выпякаць пры тэмпературы 180 °С 30—40 хвілін. Бісквіт астудзіць і разрэзаць па гарызанталі на дзве часткі.

Зрабіць крэм: змяшаць смятану з цукрам і злёгку ўзбіць да растварэння цукру.

Шклянкай выразаць з бісквіту некалькі кружочкаў (гэта будуць маленькія каржы, з якіх сфарміруецца цыліндр піўнога куфля). Прамазаць іх смятанным крэмам, выкладваючы адзін на адзін, каб атрымаўся высокі міні-торт — аснова будучага куфля.

Бакі торта шчодра абмазаць крэмам і абкласці бісквітнымі палачкамі, шчыльна прыціснуўшы іх да торта так, каб у куфля з'явіўся характэрны рэльефны малюнак. Можна рэгуляваць вышыню куфля, выкарыстоўваючы крошкі ад торта або кавалачкі каржа.

Для ручкі ўставіць у торт абаранку. Пену зрабіць з узбітых з цукрам вяршкоў.

Кулінарныя хітрыкі

  • Рыс атрымаецца белы і смачны, калі пры варцы ў ваду дадаць трохі воцату.
  • Малако не збяжыць, калі бакі каструлі знутры намазаць алеем.
  • Калі бульба варыцца ў «мундзірах», пракаліце скурку ў некалькіх месцах — яна не разварыцца.
  • У посуд з соллю пакладзіце некалькі рысавых зярнятак — гэта захавае соль ад вільгаці і з'яўлення камякоў.
  • Адварная курыца будзе больш смачная, калі, выняўшы з булёну, вы пасоліце яе, а затым пакладзяце ў іншы посуд, накрыўшы вечкам альбо ручніком.
  • Крута замешанае цеста не будзе прыліпаць, калі яго раскачваць бутэлькай, напоўненай халоднай вадой.
  • Кіслы тварог змяшайце з роўнай колькасцю свежага малака і пакіньце на ноч. Затым, адкінуўшы на друшляк, дайце малаку сцячы і пакладзіце тварог пад прэс. Маса стане далікатная і прыемная на смак.
  • Каб малако хутчэй ускіпела і не прыгарэла, можна пакласці ў яго трохі цукру.
  • Сушаныя грыбы патрымайце некалькі гадзін у малацэ, дадаўшы ў яго трохі солі. Яны стануць зусім як свежыя.
  • Каб рыба лепш чысцілася, абліце яе кіпенем — луска здымецца вельмі лёгка.
  • Замешваючы цеста, не высыпайце муку ў вадкасць, а наадварот, вадкасць паступова, тонкім струменьчыкам улівайце ў муку і перамешвайце.
  • Гарох і фасоля дрэнна разварваюцца ў жорсткай вадзе, таму прамытыя гарох і фасолю трэба замачыць з вечара ў халоднай вадзе (лепш кіпячонай) і ў гэтай жа вадзе варыць. Саліць у амаль гатовым выглядзе.
Прэв’ю: Pinterest.fr

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».