Вы тут

Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» вызначыў пераможцаў фотаконкурсу «Мой родны кут»


Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» вызначыў пераможцаў фотаконкурсу «Мой родны кут». Уладальніцай Гран-пры стала настаўніца з гарадскога пасёлка Карэлічы Ларыса Шугля. Яна атрымала ад арганізатараў конкурсу дыплом і ноўтбук, а астатнія пераможцы — дыпломы і планшэты.


— Здымак «Наша зямля» нарадзіўся па сутнасці выпадкова, — расказвае пра свой твор Ларыса Шугля. — Праязджала міма поля і ўбачыла, як там гуляюць дзеці. Проста сачыла за імі праз аб'ектыў. Вельмі ўдзячная рэдакцыі «СБ» за арганізаваны конкурс — гэта магчымасць для нас, чытачоў газеты, паказаць сваё бачанне радзімы.

Сама Ларыса Шугля — настаўніца пачатковых класаў, але пры гэтым дадаткова выкладае дзецям у школьным фотагуртку «Стоп-кадр». Для яе фота, хутчэй, хобі, чым прафесія.

Удзел у праекце прымалі як прафесійныя фатографы, так і аматары. На адрас рэдакцыі прыйшло больш за шэсць тысяч фотаздымкаў, якія былі размешчаны на сайце. Найбольш цікавыя публікаваліся на старонках газеты.

— Я вельмі задаволены актыўнасцю нашых чытачоў, — сказаў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук. — У гэты год, абвешчаны Годам народнага адзінства, мы правядзём яшчэ два конкурсы. У работах нашых чытачоў ужо прасочваюцца элементы таго, што аб'ядноўвае наш народ як нацыю, як людзей, што жывуць на гэтай зямлі. Гэтым разам мы б хацелі ўбачыць праз аб'ектывы ўдзельнікаў конкурсу тыя моманты ў нашым жыцці, якія могуць стаць платформай для таго, каб у нашым грамадстве наступілі парадак і спакой.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.