Вы тут

Наталля Качанава: Важна, што такіх, хто любіць Беларусь, горад і яго людзей, шмат


Урачыстая цырымонія ўзнагароджання актыву сталіцы прайшла ў Мінскай гарадской ратушы. У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір КУХАРАЎ, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Высокую ўзнагароду — падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі БелЙарусь — атрымалі 111 прадстаўнікоў працоўных калектываў адміністрацый раёнаў і структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы, устаноў адукацыі і аховы здароўя горада. Гэта жыхары сталіцы, якія зрабілі важкі ўнёсак у развіццё і росквіт горада, маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі краіны.

— Перш за ўсё хачу падзякаваць вам за вашу грамадзянскую пазіцыю, за неабыякавасць і стаўленне да нашай краіны і народа, — звярнулася да ўдзельнікаў спікер верхняй палаты парламента, упаўнаважаная Прэзідэнта па Мінску. — Зусім нядаўна прайшоў Усебеларускі народны сход. Многія з вас сталі ўдзельнікамі гэтай важнай падзеі ў жыцці дзяржавы, дзе дакладна былі вызначаны задачы, якія стаяць перад актывам і грамадствам. І абсалютна правільна — перад кожным з нас. Мы павінны дакладна ўсвядоміць, што толькі ад кожнага з нас залежыць будучыня нашай краіны. І важна, што такіх, хто любіць Беларусь, горад і яго людзей, шмат. Нізкі паклон за ўсё, што вы робіце, кожны на сваім рабочым месцы.

Цырымонію ўручэння падзячных лістоў ад кіраўніка дзяржавы працягнуў мэр сталіцы. Творчыя нумары для гасцей падрыхтавалі заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Ланская і Вікторыя Алешка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.