Вы тут

НАН Беларусі зацвердзіла план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства


У Нацыянальнай акадэміі навук зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства. Гэта, у першую чаргу, мерапрыемствы, скіраваныя на кансалідацыю грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, мерапрыемствы па пашырэнні канструктыўнага дыялогу ў грамадстве і ўключэнню ў яго моладзі, а таксама шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні міжканфесійнага міру і міжнацыянальнай згоды, удасканаленні работы з беларусамі замежжа. У план увайшлі таксама знакавыя мерапрыемствы Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі. Усяго ў спіс уключана каля 30 пунктаў. Але, як адзначыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, згаданы план — гэта толькі аснова. На працягу года ён будзе напаўняцца новымі знакавымі мерапрыемствамі і ініцыятывамі.


У Год народнага адзінства навукоўцы запланавалі правядзенне навуковых форумаў і канферэнцый, падрыхтоўку навуковых і навукова-папулярных публікацый, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці і інстытута мясцовага самакіравання, гісторыі беларускай дзяржаўнасці і подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Будуць праведзены лекторыі, дыскусійныя пляцоўкі, круглыя сталы «Грамадзянская супольнасць і дзяржава», рэгіянальныя канферэнцыі, прэзентацыі новых выданняў навукоўцаў Акадэміі навук.

Запланавана таксама правядзенне круглага стала «Сацыяльныя і эканамічныя прыярытэты і механізмы ўмацавання народнага адзінства» ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы». Да Дня роднай мовы прымеркаваны круглы стол «Стварэнне беларускамоўнай заканадаўчай базы як фактар гарманічнага развіцця грамадства».

На працягу года будуць праведзены сацыялагічныя даследаванні «Народнае адзінства як фактар умацавання беларускай дзяржавы» і прэзентацыя дзесяцітомнага збору твораў Янкі Брыля.

Пройдуць буйныя навуковыя форумы: Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гістарычная памяць і патрыятызм як важнейшыя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы. Фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз», Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мір 1921 года ў лёсе беларускага народа (да
100-годдзя заключэння)», Міжнародная навуковая канферэнцыя «Германская агрэсія супраць СССР (да 80-годдзя трагедыі пачатку Вялікай Айчыннай вайны)» і іншыя. Адбудуцца таксама рэгіянальныя канферэнцыі: «Капыльскія чытанні — 2021», «ІX Лепельскія чытанні», «Чачэршчына: вяртанне да вытокаў», XІV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні «Гісторыка-культурная спадчына Карэліччыны».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?