Вы тут

Кітайскія даследчыкі знайшлі продка светлячкоў


Міжнародная навуковая група абвясціла аб выяўленні продка светлячкоў, узрост якога складае 100 мільёнаў гадоў. Пра гэта паведамілі ў Нанкінскім інстытуце геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Закамянелыя казуркі добра захаваліся ў знойдзеным у М’янме кавалку бурштыну. Па сцвярджэнні навукоўцаў, яны належаць да сямейства Cretophengodidae, якое ўяўляе сабой родапачынальніка сённяшніх светлячкоў, падзяліўся навуковы супрацоўнік інстытута, кіраўнік праекта Цай Чэньян.

«Продкі светлячкоў, як мы лічым, выкарыстоўвалі светлавыя сігналы для абароны ад натуральных ворагаў, уключаючы мурашак, жаб і птушак. Верагодна, яны не свяціліся, як цяперашнія жукі-светлячкі для прыцягнення партнёраў і спарвання», — адзначыў Цай Чэнья.

Вынікі даследавання кітайскіх палеантолагаў, праведзенага сумесна з калегамі з Чэхіі і Вялікабрытаніі, былі апублікаваны ў навуковым часопісе Proceedings of the Royal Society of London.

Прэв’ю: makdrag.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.