Вы тут

Міністр абароны сабраў кіраўнікоў абласцей на Гожскім палігоне


На базе вучэбнага цэнтра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады на палігоне Гожскі пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна прайшоў спецыяльны збор. На яго былі запрошаны старшыні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, іх намеснікі і кіраўнікі ваенных камісарыятаў. Збор праводзіўся для таго, каб павысіць узровень ведаў кіраўніцтва рэгіёнаў у пытаннях сумесных дзеянняў у сучасных узброеных канфліктах, а таксама ўдасканаліць навыкі пры абыходжанні са зброяй.


Месцам правядзення збору палігон быў выбраны наўмысна. Акцэнт рабіўся на практычны складнік. Высокія госці ўбачылі сумесныя дзеянні пагранічнікаў, Узброеных Сіл, тэрытарыяльнай абароны па прыкрыцці Дзяржаўнай граніцы, знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання. Пазнаёмілі кіраўнікоў рэгіёнаў і з сучаснымі ўзорамі ўзбраення, тэхнікі, сродкаў сувязі.

Таксама ў праграму збору былі ўключаны і стрэльбы са зброі, якая стаіць на ўзбраенні.

— Прынцып «рабі як я» ніхто не адмяняў. Кіраўнік, які адказвае за арганізацыю тэрытарыяльнай абароны, павінен сам умець прымяняць усе віды ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія будуць у яго ў распараджэнні, — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. — Становішча сёння ў свеце вельмі няпростае. Некаторыя палітыкі, вырашаючы свае геапалітычныя задачы, спрабуюць развязаць на тэрыторыі сумежных краін узброеныя канфлікты, справакаваць каляровыя рэвалюцыі і пасеяць хаос. Таму пытанні ваеннай, нацыянальнай бяспекі ў нашай краіне вельмі важныя.

Сёлета ў краіне стартуе новы этап развіцця тэрытарыяльнай абароны.

— Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў важнасць надання ўсенароднага характару абароне нашай Радзімы, дзе асноўнай формай і з'яўляецца тэрытарыяльная, — адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін. — Аддаецца вялікая ўвага пытанням яе ўдасканалення, падрыхтоўкі ваеннага рэзерву, павышэння эфектыўнасці стратэгічнага стрымлівання. Створана шматузроўневая сістэма падрыхтоўкі кіраўнікоў рознага ўзроўню, якія адказваюць за выкананне задач па тэрытарыяльнай абароне. Практыка паказала, што падобныя зборы дазваляюць падтрымліваць на належным узроўні іх навыкі, пашыраць веды, разуменне пытанняў тэрытарыяльнай абароны.

Міністр абароны асобна адзначыў, што кіраўнікі мясцовых органаў улады дзейнічаюць вельмі ўпэўнена.

— Гэта сведчыць пра тое, што мы выйшлі на добры ўзровень падрыхтоўкі. І, канешне ж, асобна трэба згадаць ваеннаабавязаных. Людзі адрываюцца ад сваіх штодзённых абавязкаў, выходзяць з зоны камфорту, але за кароткі час аднаўляюць навыкі і ў цэлым падчас збораў дэманструюць нядрэнную падрыхтоўку. Відаць, што яны зацікаўлены ў гэтым.

Кіраўнік ваеннага ведамства таксама паведаміў, што сёлета плануецца вялікае камандна-штабное вучэнне з тэрытарыяльнымі войскамі. Пройдзе яно ў чэрвені на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Па яго словах, адной з дзейсных формаў падрыхтоўкі падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны застаецца правядзенне раптоўных праверак. Цяпер у ёй задзейнічаны падраздзяленні Віцебскай вобласці.

Фота БелТА

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Тэрыторыя абароны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».