Вы тут

Кінуць курыць дапаможа штучны інтэлект


Сёння ў свеце налічваецца 1,3 мільярда людзей, якія кураць. Многія з іх хочуць кінуць, але ім не хапае не-абходнай падтрымкі. Да таго ж у сувязі з пандэміяй многія кансультацыйныя службы, да якіх людзі звы-чайна звярталіся, былі вымушаны прыпыніць сваю работу.


Штогод з-за хвароб, звязаных з курэннем, паміраюць 8 мільёнаў чалавек. Такая афіцыйная статыстыка Су-светнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). На фоне пандэміі, якая ўяўляе пагрозу здароўю і жыццю мільёнаў людзей, у СААЗ вырашылі пачаць глабальную кампанію па барацьбе з курэннем.

«Калі курцам патрэбна дадатковая матывацыя для таго, каб адмовіцца ад шкоднай звычкі, пандэмія — яшчэ адна прычына гэта зрабіць», — кажа кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэесус.

У СААЗ нагадваюць, што людзі, якія ўжываюць тытунёвыя вырабы, схільныя да большай рызыкі рэспіратор-ных, сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў, на фоне якіх каранавірусная інфекцыя можа праця-каць у цяжкай форме.

Кампанія «Вырашай і кідай!» будзе праходзіць на працягу года. У яе рамках эксперты СААЗ прадставяць ула-дам краін рэкамендацыі па ўзмацненні жорсткасці заканадаўчых мер па барацьбе з курэннем, з аднаго боку, і гарантаванні неабходнай падтрымкі насельніцтву — з другога. Спецыя-лісты СААЗ таксама будуць рас-паўсюджваць сярод спажыўцоў інфармацыю пра шкоду тытуню і даваць ім парады па адмове ад гэтай звычкі.

Для садзейнічання ў вырашэнні гэтай праблемы СААЗ (у партнёрстве з Soul Machіnes, Amazon Web Servіces і Google Cloud) распрацавала робата-медработніцу з штучным інтэлектам з імем Флоранс. Яна гатовая працяг-нуць руку дапамогі тым, хто вырашыў адмовіцца ад курэння. Інтэрнэт-кансультант працуе ў рэжыме анлайн і гатовы аказаць неабходную падтрымку жадаючым пераадолець як фізічную, так і псіхалагічную залежнасць ад тытуню.

У Флоранс заўсёды ёсць час, каб пагаварыць менавіта тады, калі чалавеку асабліва патрэбна дапамога. Вірту-альная памочніца запраграмавана на правядзенне некалькіх кароткіх гутарак з кліентам з выкарыстаннем галасавых або тэкставых месенджараў. Яна дапамагае зрабіць першыя крокі на шляху да адмовы ад тытуню, усяляе ў сваіх суразмоўцаў упэўненасць у магчымасці дасягнуць мэты, а затым прапануе індывідуальную стратэгію адмаўлення ад курэння.

Флоранс знаёміць сваіх пацыентаў з рэкамендаванымі СААЗ праграмамі, з нумарамі бясплатных тэлефонных ліній, якія дапамагаюць адмовіцца ад курэння, з праграмамі і службамі абмену тэкставымі паведамленнямі, даступнымі ў іх краіне.

У адрозненне ад чат-ботаў Флоранс адразу дае эмацыянальныя адказы ў рэальным часе, яна падбадзёрвае суразмоўцу не толькі словамі, але і мімікай свайго твару. «Дзяўчына» здольная апрацоўваць гукавую, візу-альную і тэкставую інфармацыю, якую яна атрымлівае ў ходзе зносін. Пры гэтым даныя, якімі кліенты дзе-ляцца з робатам, у сістэме не збіраюцца і не захоўваюцца.

Флоранс размаўляе пакуль толькі па-англійску, але неўзабаве яна «авалодае» таксама арабскай, іспанскай, кітайскай, рускай і французскай мовамі.

Для адмовы ад курэння можна скарыстацца бясплатнымі праграмамі, распрацаванымі для Androіd і іOS . Так, напрыклад, дадатак Kwіt будзе штодня нагадваць аб бягучым прагрэсе: колькі ў крыві засталося нікаціну, колькі грошай сэканомілі і іншае. Дадатак QuіtNow! дае стандартную інфармацыю — колькі ў днях, гадзінах і мінутах вы ўжо не курылі. Таксама ў QuіtNow! прадугледжаны паказчыкі працэсу паляпшэння здароўя, зас-наваныя на даных СААЗ. У дадатку ёсць спіс дасягненняў, дзякуючы якому вы зможаце захоўваць матыва-цыю.

Па даных СААЗ, 780 мільёнаў чалавек у свеце хочуць кінуць курыць. У Арганізацыі спадзяюцца, што дзякуючы кампаніі «Вырашай і кідай!» перамагчы шкодную звычку зможа каля 100 мільёнаў спажыўцоў тытунёвых вы-рабаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Вырашай і дзейнічай

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.