Вы тут

Дзяржстандарт выявіў парушэнні ў сродках індывідуальнай аховы


У поле зроку інспекцый Дзяржстандарта патрапілі сродкі індывідуальнай аховы. Вырабы, прамое прызначэнне якіх — аберагаць жыццё і здароўе чалавека ад шкодных і небяспечных фактараў вытворчага працэсу.


А што ж на самай справе?

Падчас наглядных мерапрыемстваў за апошнія два гады было праверана 987 найменняў прадукцыі, якая выклікала падазрэнні ў інспектараў. Гэта спецыяльныя рукавіцы, пальчаткі, адзенне, сігнальныя камізэлькі, ахоўныя каскі і шчыткі, стропы. Іх правяралі на адпаведнасць патрабаванням, устаноўленым у тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза «Аб бяспецы сродкаў індывідуальнай аховы» (ТР МС 019/2011). Як вынік, парушэнні былі ўстаноўленыя больш чым у 97 % праверанай прадукцыі.

У топе парушэнняў — маркіроўка.

— Мала таго што яна была няпоўная:  адсутнічала інфармацыя аб вытворцы, ахоўных уласцівасцях прадукцыі, даце яе вырабу, яшчэ прыведзеная інфармацыя нярэдка ўводзіла ў зман спажыўцоў, — у ахоўным асабістым шчытку зваршчыка святлафільтр для зваркі быў выраблены з палімернага матэрыялу, у той час як у інструкцыі заяўлялася сілікатнае шкло, — расказвае намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарта Сяргей Шчарбакоў.

Таксама адсутнічалі дакументы аб пацвярджэнні адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза і выяўляліся парушэнні патрабаванняў бяспекі. Так, на каркасах палімерных рэспіратараў, якія кантактуюць з тварам, меліся вострыя выступы. Стропы не вытрымлівалі статычнай нагрузкі.

У сігнальных камізэльках не выконвалася яркасць фонавага матэрыялу: пры норме не менш за 0,76 паказчык склаў усяго толькі 0,49. Невыкананне гэтага паказчыка стварае пагрозу для жыцця чалавека пры выкананні ім, напрыклад, рамонтных работ.

А вось у ахоўных касках бакавая дэфармацыя замест належных не больш як 40 мм склала 73 мм, а астаткавая замест не больш як 15 мм — 33 мм. Такія парушэнні стваралі рызыку для жыцця і здароўя чалавека.

Пальчаткі для аховы рук не былі ўстойлівыя да праколу, парэзу і сцірання. Напрыклад, пальчаткі з латэксным пакрыццём не прайшлі выпрабаванні па сціранні. Так, паказчык склаў 170 цыклаў пры норме не менш за 1600 цыклаў — гэта амаль у дзесяць разоў менш за норму!

У іншых пальчатках паказчыкі «ўстойлівасць да праколу», «устойлівасць да парэзу» былі ўдвая менш за норму.

Начальнік сектара фізіка-механічных выпрабаванняў Цэнтра выпрабаванняў і сертыфікацыі ТААТ Вольга Варона (на фота) адзначае: «Для таго, каб выпрабаваць пальчаткі для аховы ад сцірання, неабходна выразаць узоры з далоневай часткі пальчаткі і заправіць іх у спецыяльны прыбор. Сціранне выконваецца наждачнай паперай да ўтварэння дзіркі, пры гэтым фіксуецца колькасць цыклаў. Напрыклад, пальчаткі з натуральнай скуры павінны вытрымаць не менш як 7000 цыклаў уздзеяння».

— Калі казаць аб правільным выбары пальчатак для аховы рук, то гэта той выпадак, калі на прыгажосць звяртаць увагі не варта. Калі мы гаворым пра пальчаткі, то тут, перш за ўсё, важны іх ахоўныя ўласцівасці, эрганамічнасць і зручнасць у рабоце, паколькі ў гэтых пальчатках мы будзем выконваць пэўную функцыю, — адзначае дырэктар Цэнтра выпрабаванняў і сертыфікацыі ТААТ Надзея Будзько. — У першую чаргу спажыўцу варта звярнуць увагу на маркіроўку прадукцыі ў частцы абазначэння ахоўных уласцівасцяў. Маркіроўка павінна быць разборлівай, лёгкачытальнай. Ахоўныя ўласцівасці могуць паказвацца ў назве прадукцыі і суправаджацца адпаведнай піктаграмай або літарным абазначэннем. Напрыклад: «Пальчаткі для аховы рук ад механічных уздзеянняў (пракол)», наносіцца «малаток» ці літары Мп. Калі на пальчатках пазначаны толькі піктаграмы або літарныя абазначэнні, то яны павінны расшыфроўвацца. Такім чынам вытворца або імпарцёр пацвярджае і гарантуе ахоўныя ўласцівасці гэтых пальчатак. Таксама абавязкова пры куплі пальчатак пытаць і дакументы аб пацвярджэнні адпаведнасці (сертыфікат або дэкларацыю на адпаведнасць патрабаванням ТР МС 019/2011).

Пры куплі таксама можна выкарыстоўваць звесткі з інфармацыйнага рэсурсу «Небяспечная прадукцыя» і Тэлеграм-канала Дзяржстандарта «Бяспека і якасць» (t.me/gosstandartby).

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.