Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» праіндэксаваныя ў Мінску. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 12 лютага 2021 года № 432 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.
Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены ў памеры 25,617 (да гэтага — 25,008).
Гаворка ідзе пра выкарыстанне грамадзянамі і членамі іх сем’яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, а таксама для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, узятых i выкарыстаных на ўказаныя мэты.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: aif.by
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.