Вы тут

Праекты гомельскага нейрахірурга паспрачаюцца за перамогу ў фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі»


Аўтар распрацовак — урач-нейрахірург Гомельскай абласной клінічнай бальніцы Яўген Кавалёў.


«Распрацоўка і ўкараненне метаду стварэння індывідуальных навігацыйных шаблонаў у хірургіі пазваночніка з ужываннем адытыўных тэхналогій» — першы праект гамяльчаніна, які накіраваны на стварэнне прылад з палімераў пры дапамозе 3D-друку. Яны дапамогуць накіроўваюць інструмент хірурга для бяспечнай і дакладнай устаноўкі вінтавой канструкцыі ў пазваночнік.

Другі праект гомельскага нейрахірурга — «Ужыванне смартфон-асіставанай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для перадаперацыйнага планавання». Ён прадугледжвае стварэнне дадатку для смартфона, які зможа перадаваць у рэальны фізічны свет, віртуальны трохмерны малюнак неабходнай зоны візуалізацыі пацыента. Распрацоўка можа быць выкарыстана ў тым ліку для павышэння дасведчанасці пацыентаў аб характары аперацыйнага ўмяшання, што спрыяе атрыманню інфармаванай згоды на правядзенне лячэнне.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».