Вы тут

Старшыня Шклоўскага райвыканкама растлумачыў, чаму гэты раён крыху памылкова лічыць сельскагаспадарчым


Шклоўскі раён — адзін з самых перспектыўных на Магілёўшчыне.  Тут створаны ўмовы для адпачынку, развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і дарослых, заняткаў спортам.


— Усе лічаць, што Шклоўскі раён — сельскагаспадарчы, але гэта крыху памылковае меркаванне, — адзначае старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Ціток.— Сапраўды, раён валодае добрай матэрыяльнай сельскагаспадарчай базай — гэта буйныя МТК, прадпрыемствы, накшталт ААТ «Александрыйскае», якое мае паглыбленую мясную перапрацоўку, а таксама фірменны гандаль. Шклоўскі раён — адзін з найбуйнейшых вытворцаў малака, мяса і прадукцыі раслінаводства. Летась мы ўвайшлі ў першую тройку па вобласці па намалоце збожжа і рапсу, вырошчванні бульбы. За ўсімі гэтымі паказчыкамі стаяць людзі. Дзякуючы зладжанасці ў калектывах мы выконваем даведзеныя да нас заданні. Хацелася б больш зрабіць не дзеля колькасці, а каб людзі жылі больш годна. Мы працуем для дабрабыту насельніцтва.

А яшчэ раён ганарыцца тым, што ў яго добра развітая прамысловасць. На прадпрыемствах Завод газетнай паперы і «Папяровая фабрыка «Спартак» працуе больш чым 1,5 тысячы чалавек. Яны выпускаюць экспартнаарыентаваную прадукцыю, якая карыстаецца попытам у краіне і за яе межамі.

Узрастае роля малога і сярэдняга бізнесу, толькі фермерскіх гаспадарак у нас 41. Мы ўсяляк падтрымліваем развіццё прыватнага бізнесу. Вынік іх работы і работы нашых прадпрыемстваў — гэта раённы бюджэт, даходы якога ідуць на падтрымку сацыяльнай сферы — устаноў аховы здароўя, культуры, спорту. У нас ёсць Лядовая арэна, стадыён са штучным пакрыццём — гэта ўсё неабходна, каб не толькі дарослыя, а і дзеці цягнуліся да спорту і вялі здаровы спосаб жыцця. Да нас часта прыязджаюць спартсмены з блізкага замежжа.

Нашы ўстановы адукацыі дэманструюць добрыя паказчыкі. За апошнія тры гады назіраецца станоўчая дынаміка ў тэсціраванні і паступленні ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Гэта сведчыць і аб прафесіяналізме нашых выкладчыкаў.

Летась мы адкрылі дзіцячы садок у вёсцы Дабрэйка, сёлета плануем пабудаваць яшчэ адзін на 50 месцаў у мікрараёне Маладзёжны ў Шклове. Уводзім такую практыку як адкрыццё ясельных груп. Дадзім магчымасць нашым маладым маці раней выйсці з дэкрэтнага водпуску на работу.

На пяцігодку мы ставім перад сабой амбіцыйныя задачы. Будзем рабіць усё, каб раслі вытворчасць і выручка, а ў людзей — зарплата. Трэба мадэрнізаваць і рэканструяваць прадпрыемствы, укараняць найноўшыя тэхналогіі, шукаць новыя рынкі збыту. Толькі так мы выканаем пастаўленыя перад сабой задачы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.