Вы тут

Да 100-годдзя БДУ знаўцы з універсітэта прымуць удзел у дабрачыннай тэлевізійнай гульні «Што? Дзе? Калі?»


Яе трансляцыя адбудзецца на канале АНТ у кастрычніку бягучага года напярэдадні ўрачыстага пасяджэння БДУ з нагоды яго векавога юбілею.


У склад зборнай увойдуць шэсць студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, прызнаныя найлепшымі па выніках чатырох адборачных універсітэцкіх тураў «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынга». Гэтыя гульні пройдуць пад эгідай «БДУ-100!» на працягу шасці месяцаў. Тэмай усіх этапаў стануць гісторыя і сённяшні дзень універсітэта. Знаўцы адкажуць на пытанні, якія датычацца асноўных падзей і дзейнасці ўніверсітэта.

Барацьба ў кожным з турніраў разгорнецца паміж дванаццаццю зборнымі БДУ. Усе інтэлектуальныя спаборніцтвы і тэлевізійную гульню правядзе вядучы і заснавальнік тэлеклуба «Што? Дзе? Калі?» у Беларусі Алесь Мухін. У выпадку перамогі ў дабрачыннай гульні знаўцаў БДУ грашовы прыз плануецца накіраваць у адзін з мінскіх дзіцячых дамоў. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць БДУ, кампанія «Гульня ТБ Бел».

Гісторыя інтэлектуальнага руху ў БДУ бярэ пачатак са стварэння ў 1997 годзе па ініцыятыве выкладчыкаў гістарычнага факультэта Віктара і Сцяпана Цемушавых клубаў інтэлектуальных гульняў «Ніка» і Ліцэя БДУ.

З тых часоў каманды БДУ рэгулярна выступаюць на розных інтэлектуальных мерапрыемствах універсітэцкага, гарадскога і рэспубліканскага ўзроўняў. На Адкрытым чэмпіянаце ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях студэнты БДУ шматразова станавіліся чэмпіёнамі, пацвярджаючы статус самых інтэлектуальных студэнтаў у СНД. А на чэмпіянаце Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх камандаў з 2005 да 2019 года студэнты БДУ заваявалі больш за 30 медалёў.

З 48 удзельнікаў сёлетняга сезона тэлевізійнай гульні «Што? Дзе? Калі?» 17 з'яўляюцца выпускнікамі БДУ. Таксама ў лік маладых гульцоў клуба ўваходзяць чацвёртакурснікі Арына Арзамазава (факультэт міжнародных адносін), Аліна Данілава (філалагічны факультэт), Уладзіслаў Пупшыновіч (гістарычны факультэт) і Валянцін Капачэль (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: tvigra.by

Загаловак у газеце: Інтэлектуалы выходзяць на старт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?