Вы тут

«Да канца 2025 года павінны выйсці па заробках педработнікаў на ўзровень сярэдняй заработнай платы па краіне»


Пра гэта паведаміў Андрэй ЛАБОВІЧ, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны. Па яго словах, 2020 год быў асаблівы для рынку працы. Але нават ва ўмовах пандэміі сітуацыю ўдалося трымаць у стабільнасці — не адбылося масавых звальненняў. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы прынятым рашэнням па падтрымцы прадпрыемстваў і асобных катэгорый грамадзян.


Фота Ганны Занкавіч.

«Пік вымушанай няпоўнай занятасці прыйшоўся на красавік-май. Ужо ў снежні гэтыя аб'ёмы былі ў два разы меншыя, чым у маі. Узровень беспрацоўя, разлічаны па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, па лістападаўскім даследаванні склаў 4,1 працэнта. Гэта эканамічна абгрунтаваны, нармальны паказчык. У той жа час у нашых суседзяў Літвы, Украіны такі паказчык на ўзроўні 10 працэнтаў, у краінах Еўрапейскага саюза 6-7 працэнтаў», — сказаў першы намеснік міністра.

Андрэй Лабовіч падзяліўся перспектывамі пяцігодкі ў садзейнічанні занятасці. Асноўным інструментам палітыкі ў галіне будзе рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці», у якой ключавым момантам міністэрства ставіць занятасць праз рэалізацыю актыўных мер. У першую чаргу, гэта працаўладкаванне, перанавучанне на запатрабаваныя прафесіі.

«Тыя, хто хоча працаваць, у стане знайсці работу. Сёння ёсць каля 78 тысяч вакансій у адпаведным агульнарэспубліканскім банку. Пры гэтым колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, тых, хто звярнуўся па дапамогу, менш чым 10 тысяч. Хто хоча, можа, калі не сам, то з дапамогай дзяржавы, вырашыць пытанне працаўладкавання», — падкрэсліў Андрэй Лабовіч.

Па яго словах, міністэрства ставіць задачу на пяцігодку — падтрыманне ўзроўню беспрацоўя ў 4,2 працэнта.

Асабліва адзначыў эксперт у выступленні Прэзідэнта на Усебеларускім народным сходзе палажэнні па аплаце працы бюджэтнікаў.

«Тут мы дакладна для сябе разумеем стратэгію на пяцігодку: да канца 2025 года павінны выйсці па заробках педагагічных работнікаў на ўзровень сярэдняй заработнай платы па краіне, па ўрачах — на 150 працэнтаў, — дадаў чыноўнік. — Узровень заработнай платы да 2025 года (для бюджэтнікаў усіх катэгорый. — «Зв.») павінен складаць не менш як 80 працэнтаў сярэдняга заробку па краіне, каб не было расслаення нават у катэгорыі бюджэтнага сектара».

Ён звярнуў увагу, што не забудуць і пра бюджэтнікаў галіны сацыяльнага абслугоўвання, работнікаў культуры, у якіх заробак не дацягвае да сярэдняга па бюджэтнай сферы ў памеры 1006 рублёў (вынік мінулага года).

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.