Вы тут

На «Белмедпрэпаратах» у бліжэйшыя дні стартуе вытворчасць вакцыны ад каранавіруса


На «Белмедпрэпаратах» у бліжэйшыя дні стартуе вытворчасць вакцыны ад каранавіруса з паўпрадуктаў, паведаміў генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Сяргей Казакевіч сёння на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе прэс-служба ведамства.


Сяргей Казакевіч нагадаў, што ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы і ўрада кіруючай кампаніяй працягваецца работа па лакалізацыі ў Беларусі вытворчасці расійскай вакцыны «Спадарожнік V».

«У бліжэйшыя дні стартуе вытворчасць вакцыны з паўпрадукта на плошчах РУП «Белмедпрэпараты», да канца гэтага тыдня плануецца ажыццявіць разліў валідацыйных серый вакцыны», — сказаў Сяргей Казакевіч.

Акрамя таго, паралельна з адной з расійскіх кампаній працягваецца работа па арганізацыі выпуску вакцыны па поўным вытворчым цыкле.

Прэв’ю: aa.com.tr

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».