Вы тут

Андрэй Савіных: У сучасным свеце краіны могуць выжываць толькі ў складзе саюзаў, не паасобку


Суверэнныя дзяржавы змогуць выжываць у сучасным свеце толькі ў складзе рэгіянальных саюзаў. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у праграме «Аб'ектыўНа» на тэлеканале АНТ.


«Мы жорстка знаходзімся ў працэсе падзелу. Суверэнныя дзяржавы будуць выжываць у гэтых умовах не паасобку, а толькі ў складзе рэгіянальных саюзаў — палітычных, эканамічных і ваенных», — адзначыў Андрэй Савіных.

Паводле слоў дэпутата, ускосна гэты тэзіс пацвердзіла і Мюнхенская канферэнцыя, якая была закліканая прадэманстраваць адзінства Захаду. Яна адбылася 19 лютага.

У гэтай сувязі парламентарый таксама нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі на VI Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы тады заявіў, што свет уступіў у перыяд маштабнай трансфармацыі і ўсе вядучыя гульцы ўключыліся ў барацьбу за перадзел зон свайго ўплыву.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».