Вы тут

Літоўскія мытнікі выявілі кантрабанду не менш за 100 пачак беларускіх цыгарэт, залітых бетонам


У пункце пропуску «Райгардас» літоўскія мытнікі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт, паведамілі на сайце Мытні Літоўскай Рэспублікі. Яны былі замаскіраваныя пад 22 тоны будаўнічых блокаў.


Фота: lrmuitine.lt

Па дакументах беларус перавозіў бетонныя блокі з Беларусі ў Вільнюс. У некаторых палетах блокі былі складзеныя асаблівым чынам, а ў нішы паміж імі змешчаныя цыгарэты. Каб мытнікі не заўважылі разыходжанні па вазе, у некаторыя нішы залілі бетон. 

Па папярэдняй інфармацыі, у грузавіку перавозілася не менш за 100 тысяч пачак беларускіх цыгарэт агульным коштам каля 355 тысяч еўра.

Кіроўцу арыштавалі на месяц. Пачата дасудовае расследаванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?