Вы тут

У Беларусі хочуць увесці Дзень народнага адзінства. Калі, чаму і хто гэта будзе вырашаць


У Беларусі хочуць увесці новае свята — Дзень народнага адзінства. Што думаюць беларусы наконт магчымай ўрачыстай даты. пытаюцца на сайце Усебеларускага народнага сходу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


На выбар прапануюцца дзве даты: 17 верасня (у гэты дзень ў 1939 г. пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР) ці 14 лістапада, калі на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР ў 1939 г. падпісалі закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

На думку рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслава Даніловіча, чые словы перадае БелТА, беларусам важна прыняць актыўны ўдзел у вызначэнні даты свята, паколькі ён тычыцца кожнага грамадзяніна.

— Усталяванне такога дня, з аднаго боку, паспрыяе захаванню аб’ектыўнай гістарычнай памяці аб знакавых падзеях у жыцці нашага народа і дзяржавы, — адзначыў Вячаслаў Даніловіч. — З іншага боку, гэта неабходна ў сучасных умовах інфармацыйнай гібрыднай вайны, калі спрабуюць фальсіфікаваць і сказіць гістарычныя падзеі. І ў першую чаргу спробам фальсіфікацыі падвяргаюцца як раз падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, якія мелі велізарнае значэнне для беларускага народа. Я лічу, што ў нас ёсць усе неабходныя гістарычныя, навуковыя абгрунтаванні для таго, каб усталяваць Дзень народнага адзінства ў нашай краіне.

Прэв’ю: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.