Вы тут

Доктар Камароўскі адказаў на папулярнае пытанне, ці патрэбна насіць маcку на холадзе


Якую карысць прыносіць маска на марозе або холадзе? Вядомы ўкраінскі доктар Яўген Камароўскі на сваім YouTube-канале адказаў на папулярнае пытанне.


— Я ў прынцыпе не разумею сэнс хадзіць па вуліцы ў масцы. Гэта глупства. Маска патрэбна там, дзе немагчыма сацыяльнае дыстанцыяванне (гэта значыць 1,5-2 метра да чалавека) і там, дзе няма вентыляцыі паветра. Калі ж вы знаходзіцеся пад адкрытым небам, то маска не патрэбна.

Камароўскі назваў патрабаванні хадзіць па вуліцы ў масцы «дыскрэдытацыяй медыцынскай навукі».

— Людзі пачынаюць вельмі скептычна ставіцца да прафілактыкі. Яны бачаць відавочнае глупства і перастаюць верыць ва ўсё астатняе, — адзначыў педыятр. — Тым не менш, вельмі часта на марозе твар — нос і рот — закрываюць шалікам, асабліва дзецям. Менавіта на марозе адбываецца спазм сасудаў — замярзае нос. Калі замярзае нос, узнікае парушэнне кровазвароту ў слізістай. Пасля гэтага нос перастае нармальна выконваць свае функцыі: абмежаваны кровазварот і паветра не паспявае ўвільгатняць і сагравацца. Гэта значыць змёрзлы нос — гэта падстава удыхнуць праз яго неапрацаванае паветра ў лёгкія. Што адбываецца, калі мы апранаем маску ці прыкрываем нос шалікам? Выдыханае паветра затрымліваецца і не дае носу змерзнуць. Не даваць носу змерзнуць — гэта прафілактыка пераахаладжэння, нос будзе лепш выконваць свае функцыі. Але для гэтага маску выкарыстоўваць неабавязкова.

Доктар падкрэсліў, што прыкрываць нос шалікам варта толькі тады, калі на вуліцы сапраўды ёсць мароз і ў чалавека замярзае нос. Пры гэтым да прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі маска на марозе не мае ніякага дачынення.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.