Вы тут

У Бабруйскім раёне міліцыянеры выратавалі чалавека на пажары


Дапамога спатрэбілася пенсіянеру, які не паспеў самастойна пакінуць палаючы дом, бо страціў прытомнасць, паведаміла старшы інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга НЕХАРОШЫХ.


Дом у вёсцы Забалацце загарэўся каля дзесяці гадзін вечара, калі гаспадары ўжо спалі. Як потым высветлілася, іх разбудзіў трэск шыферу, які гарэў. Дом ужо быў цалкам напоўнены дымам. Мужчына разбіў вакно і дапамог жонцы выбрацца на вуліцу, а самому не хапіла на гэта сіл. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС яго вынеслі з палаючага дома супрацоўнікі ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама маёр міліцыі Сяргей Кушнер і лейтэнант міліцыі Дзмітрый Пірожнік, якія выпадкова аказаліся ў гэтым месцы. Ім дапамагаў Дзмітрый Фамін, які праязджаў паблізу. 61-гадовы гаспадар дома ў цяжкім стане шпіталізаваны з тэрмічнымі апёкамі 1–4 ступені 15 % верхніх і ніжніх канечнасцяў і правага перадплечча, а таксама атручэннем прадуктамі гарэння.

Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.