Вы тут

Уладальнікі аўто даведаюцца сумы транспартнага падатку да 1 верасня


Паведамлення падатковага органа з указаннем сумы транспартнага падатку ўладальнікі транспартных сродкаў атрымаюць не пазней за 1 верасня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.


Атрымаўшы паведамленне, аўтаўладальнік павінен заплаціць падатак не пазней за 15 лістапада года, наступнага за мінулым каляндарным годам.

У ведамстве таксама звярнулі ўвагу на тое, што падатак неабходна выплачваць за кожны транспартны сродак, які зарэгістраваны ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Нагадаем, транспартны падатак быў уведзены ў Беларусі з 1 студзеня бягучага года. Парадак вылічэння і выплаты выкладзены ў чале 28-1 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Фізічным асобам транспартны падатак вылічваецца зыходзячы з устаноўленых ставак, якія ў сваю чаргу фармуюцца ў залежнасці ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці транспартнага сродку. Калі ж інфармацыі аб масе аўто няма, то стаўка транспартнага падатку ўсталёўваецца ў памеры мінімальнай стаўкі такога падатку для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Пры гэтым стаўка зніжаецца на 50% для аўто, якія зарэгістраваныя на ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I або II групы і пенсіянераў, у тым ліку асоб, якія маюць права на пенсію па ўзросту са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. А ўладальнікі аўто, якія маюць інваліднасцю III групы, выплачваюць менш на 25%.

Акрамя гэтага, поўнае або частковае вызваленне ад выплаты транспартнага падатку маюць права атрымаць фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дадзенае рашэнне прымаецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў або па iх даручэнню выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Льгота прадастаўляецца з 1-га чысла месяца, у якім паўстала права на льготу. Пры страце права на льготу выплата транспартнага падатку праводзiцца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім такое права згублена.

МПЗ звяртае ўвагу на тое, што больш падрабязную інфармацыю па пытаннях падаткаабкладання можна атрымаць у тэлефоннай даведачнай сістэме падатковых органаў па тэлефоне (017) 229-79-79 або 189 (стацыянарная сетка).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».