Вы тут

У Мінску затрыманыя двое непаўналетніх наркадылераў


Спецаперацыю па выкрыцці і затрыманні 17-гадовых студэнтаў правёў сталічны наркакантроль. Пры сабе ў іх знайшлі каля 200 грам марыхуаны, паведамляе МУС.


Высветлілася, напярэдадні распаўсюднікі забароненага зелля паспелі раскласці ў гарадскім парку больш за 50 закладак з марыхуанай і мефедронам агульнай вагой 400 грам. Дома ў аднаго затрыманага праваахоўнікі знайшлі больш за 300 грам марыхуаны, а таксама электронныя шалі, пакеты і ізастужку.

- Аператыўнікі ўстанавілі, што маладыя людзі працавалі на наркамаркет каля 4 месяцаў. Першапачаткова ўладкаваліся дробнымі закладнікамі, а пасля сталі аптовымі кур'ерамі. Дзейнічалі разам з размеркаваннем роляў: адзін фасаваў, другі хаваў, – расказалі ў МУС.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і завялі крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.