Вы тут

У падатковай нагадалі аб правілах рэалізацыі кветак да 8 Сакавіка


Для таго, каб прадаваць кветкі і прадукцыю кветкаводства, няма неабходнасці рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама прадастаўляць справаздачнасць, трэба толькі паведаміць падатковую і заплаціць адзіны падатак. Аб гэтым паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.


Да пачатку продажу кветак трэба падаць у падатковую інспекцыю апавяшчэнне. У ім паказваецца від тавару, перыяд ажыццяўлення продажаў, месца продажу. Таксама неабходна заплаціць адзіны падатак. Разлік яго сумы зробяць у падатковай. Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу, нагадалі ў інспекцыі МПЗ, неабходна падаваць адначасова з паведамленнем.

Стаўка адзінага падатку для рознай мясцовасці адрозніваецца. Так, напрыклад, у Гродне за месяц яна складае Br66, у Лідзе — Br58, у іншых населеных пунктах вобласці — Br57. У выпадку, калi перыяд ажыццяўлення дзейнасці складзе менш за 15 дзён на працягу месяца, да стаўкі адзінага падатку прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,5.

«Продаж кветак і іншай прадукцыі кветкаводства можна ажыццяўляць на выставах, кірмашах і ў іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі гандлёвых месцах», — адзначылі ў інспекцыі МПЗ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».