Вы тут

Ігар Сергеенка: Калектыў «Магілёўліфтмаша» ўнікальны тым, што ўдзельнічае ў стварэнні беларускага брэнду


Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас сустрэчы з калектывам прадпрыемства.


Яна адбылася падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць, паведамляе сайт mogilevnews.by. Гаворка ішла аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, выпрацаваных у ходзе VI Усебеларускага народнага сходу.

— Сустрэча паказала, што людзей хвалююць розныя пытанні — ад палітыкі да пандэміі і прышчэпак ад каранавіруса, — резюмаваў Ігар Сергеенка. — Безумоўна, кожнага цікавяць у першую чаргу пытанні, якія тычацца асабістага дабрабыту, але работнікі дадзенага прадпрыемства, як і многіх іншых у краіне, выразна разумеюць, што гэта магчыма толькі пры эфектыўным функцыянаванні сацыяльна-эканамічнай сферы ў маштабах дзяржавы. Магу смела сказаць, што калектыў «Магілёўліфтмаша» ўнікальны, таму што кожны, хто тут працуе, удзельнічае не толькі ў эканоміцы краіны, рэгіёна і абласнога цэнтра, але і ў стварэнні беларускага брэнда, дзякуючы якому Беларусь ведаюць далёка за яе межамі. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».