Вы тут

Для пенсіянераў стаўка транспартнага падатку памяншаецца ў два разы


Як вядома, з пачатку года ў нашай краіне ўведзены транспартны падатак, які фізічным асобам вылічваецца падатковым органам зыходзячы з устаноўленых ставак.

Стаўкі транспартнага падатку ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад дазволенай максімальнай масы (напрыклад, легкавы або грузавы аўтамабіль), ёмістасці (напрыклад, аўтобус) або за адну адзінку транспартнага сродку (напрыклад, матацыкл) згодна з Дадаткам 27 Падатковага кодэкса (ПК).


Пры гэтым, як адзначылі ў прэс-службе міністэрства, у выпадку адсутнасці звестак аб дазволенай максімальнай масе транспартнага сродку стаўкі транспартнага падатку ўстанаўліваюцца ў памеры мінімальнай стаўкі такога падатку для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Разам з тым у Падатковым кодэксе вызначана катэгорыя фізічных асоб, для якіх стаўка транспартнага падатку зніжана.

Так, стаўка транспартнага падатку зніжаецца на 50 % у дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных на ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў І або ІІ групы, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, або асоб, якія маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на 25 % — у дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных на інвалідаў ІІІ групы.

Права на зніжэнне стаўкі даецца толькі пры ўмове наяўнасці ў фізічнай асобы сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.

Пры ўзнікненні ў плацельшчыка — фізічнай асобы права на прымяненне падатковай ільготы па транспартным падатку, у тым ліку ў выглядзе зніжэння падатковай стаўкі, ільгота дзейнічае з 1-га чысла месяца, у якім ўзнікла права на яе, а пры страце права на льготу выплата транспартнага падатку ажыцяўляецца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім такое права страчана.

Акрамя таго, поўнае або частковае вызваленне ад аплаты транспартнага падатку маюць права атрымаць фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такое вызваленне даецца фізічным асобам мясцовымі Саветамі дэпутатаў або па іх даручэнні выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Адзначым, што вызваленне ад выплаты транспартнага падатку магчымае толькі па транспартных сродках, якія не выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.

Нагадваем, што транспартны падатак выплачваецца за кожны транспартны сродак, зарэгістраваны ў ДАІ МУС, на падставе паведамлення падатковага органа ўстаноўленай формы, якое штогод уручаецца такому плацельшчыку не пазней за 1 верасня года, наступнага за мінулым каляндарным годам.

Выплата транспартнага падатку плацельшчыкамі — фізічнымі асобамі ажыццяўляецца штогод не пазней за 15 лістапада года, наступнага за мінулым каляндарным годам.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: onliner.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.