Вы тут

У Віцебскай абласной філармоніі ўпершыню адбыўся праект арганнай музыкі «Еўропа без межаў»


У Віцебскай абласной філармоніі ўпершыню адбыўся праект арганнай музыкі «Еўропа без межаў». Гледачы ў залі (а іх было дастаткова: нягледзячы на пандэмію, народ цягнецца да мастацтва), стоячы дзякавалі музыкантам апладысментамі і прасілі зноў выйсці на сцэну. Такога не было даўно.


Прагучалі творы Баха, Гендэля, Бакерыні, Бетховена, іншых класікаў.

А парадавалі майстэрствам з вялікай літары музыканты з самага старажытнага горада Беларусі — Полацка.

Паказала вышэйшы пілатаж выканання адзіная беларуская арганістка, якой пашчасціла граць у Нотр-Дам дэ Пары, Ксенія Пагарэлая. Імя яе даўно стала знакавым для беларускіх аматараў арганнай музыкі.

Вядомасці Пагарэлай спрыяе шматгадовае служэнне тытулярным арганістам канцэртнай залы Сафійскага сабора, а таксама шырокая гастрольная дзейнасць артысткі. Дзякуючы нязменна высокай якасці ігры, Ксеніі Пагарэлай давяраюць дэбютнае выкананне сваіх твораў айчынныя і замежныя кампазітары, падкрэслілі ва ўстанове культуры. Прызнаннем найвышэйшага ўзроўню майстэрства арганісткі стала запрашэнне даць сольны канцэрт у велічным Саборы Парыжскай Божай Маці ў Францыі.

У дуэце з арганісткай выступіла скрыпачка Вікторыя Бабенка. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе скрыпкі. Актыўна канцэртуе. Вікторыя — салістка камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр», пастаянна выступае ў канцэртнай зале Сафійскага сабора.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».