Вы тут

Беларусь і кітайская карпарацыя «Сінафарм» прадоўжаць узаемадзеянне ў барацьбе з каранавірусам


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько сустрэўся са старшынёй праўлення карпарацыі «Сінафарм» Лю Цзіньчжэнем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Пекіне.


Пасол выказаў удзячнасць Лю Цзіньчжэню за аказанае садзейнічанне ў адпраўцы ў Беларусь на бязвыплатнай аснове 100 тыс. доз вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі, адзначыў узорнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў барацьбе з COVID-19.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў галіне вакцыны супраць каранавіруса, іншыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва з карпарацыяй «Сінафарм».

Карпарацыя «Сінафарм» — адна з найбуйнейшых фармацэўтычных кампаній Кітая і Азіі, уваходзіць у «вялікую тройку» фармацэўтычных кампаній краіны і ў сотню найбуйнейшых кампаній КНР. Спецыялізуецца на дыстрыбуцыі і лагістыцы фармацэўтычнай і медыцынскай прадукцыі кітайскіх і міжнародных кампаній, на рознічным продажы лякарстваў праз сетку аптэк, на дыстрыбуцыі і лізінгу медыцынскага абсталявання, вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі, хімічных рэагентаў і лабараторных матэрыялаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.