У 2020 г. сталічная служба занятасці насельніцтва накіравала на навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях 316 мінчан, што склала 5,7% ад колькасці беспрацоўных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Калі параўноўваць гэтыя паказчыкі з 2019 г., то тады навучылі 339 беспрацоўных, або 5,3% ад колькасці беспрацоўных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні.
У 2021-м навучанне беспрацоўных будзе арганізавана па 25 прафесіях. У іх ліку кіроўца пагрузчыка (з правам кіравання электраштабелерам), кіроўца тралейбуса, кіроўца трамвая, дарожны рабочы, кладаўшчык, кандытар, кантралёр-касір, прадавец, маляр, тынкоўшчык, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, матарыст газонакасілкі, абліцоўшчык-плітачнік, аператар станкоў з праграмным кіраваннем, афіцыянт, цырульнік, майстар па манікюры, цясляр-бетоншчык, кухар і інш.
На працягу года пералік прафесій для навучання можа дапаўняцца ў адпаведнасці з заяўкамі наймальнікаў на падрыхтоўку спецыялістаў для канкрэтнай арганізацыі, удакладнілі ў камітэце.
Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.
Распавяла ўрач, тэрапеўт медыцынскага цэнтра ЛОДЭ.
«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».