Вы тут

Цянь Хуншань: адносіны з Беларуссю выйдуць на больш высокі ўзровень развіцця


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сустрэўся з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела ЦК КПК Цянь Хуншанем, паведамілі ў беларускім пасольстве ў КНР.


Фота: china.mfa.gov.by

Кіраўнік дыпламатычнай місіі павіншаваў Цянь Хуншаня з 70-годдзем з дня ўтварэння міжнароднага аддзела ЦК КПК, адзначыўшы яго ўклад у развіццё супрацоўніцтва Кампартыі з замежнымі краінамі. Ён падкрэсліў, што ў 2021 годзе адбудзецца яшчэ адзін важны юбілей — 100 гадоў з дня ўтварэння Кампартыі КНР.

Цянь Хуншань высока ацаніў развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў духу «жалезнага братэрства». Ён звярнуў увагу, што Беларусь за гады свайго суверэнітэту пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі дасягнула вялікіх поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва. Цянь Хуншань выказаў упэўненасць, што пад стратэгічным кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна адносіны паміж краінамі выйдуць на новы ўзровень развіцця, запэўніў у нязменнай падтрымцы Кітаем Беларусі ў пытаннях суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Падчас сустрэчы бакі таксама абмеркавалі розныя напрамкі і планы па развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, у тым ліку паміж Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі і міжнародным аддзелам ЦК КПК, адукацыйнымі і навукова-даследчымі структурамі дзвюх краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».