Вы тут

Каралева Лізавета ІІ заклікала брытанцаў зрабіць прышчэпку ад COVID-19


Каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ заклікала суграмадзян зрабіць прышчэпку ад COVID-19, дадаўшы, што укол вакцыны, які ёй зрабілі ў студзені, быў зусім бязбольным, перадае БелТА са спасылкай на ВВС.


94-гадовая каралева Лізавета II і яе муж прынц Філіп, якому ў гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў, атрымалі першую дозу вакцыны ў студзені. У час відэаканферэнцыі з чыноўнікамі сферы аховы здароўя каралеву спыталі аб яе вопыце атрымання прышчэпкі ад каранавіруса.

«На мой погляд, гэта была зусім нявінная працэдура. Усё прайшло вельмі хутка, у далейшым я атрымала шмат пісем ад людзей, якія былі здзіўлены тым, наколькі простая працэдура вакцынацыі», — расказала Лізавета ІІ.

Першы этап дзяржаўнай праграмы па вакцынацыі стартаваў у краіне 8 снежня. Прышчэпку атрымалі жыхары старэйшыя за 70 гадоў, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, якія кантактуюць з хворымі, супрацоўнікі дамоў састарэлых, а таксама асобы з вельмі слабым здароўем.

Другі этап вакцынацыі ў Вялікабрытаніі пачаўся на мінулым тыдні. Ён прадугледжвае, што ўсім брытанцам старэйшым за 50 гадоў і людзям з аслабленым здароўем вакцына будзе прапанавана да 15 красавіка. Такім чынам, колькасць прышчэпленых перавысіць 30 млн.

На гэты момант жыхарам каралеўства робяць прышчэпкі прэпаратамі амерыканскай кампаніі Pfizer і яе германскага партнёра BioNTech, а таксама брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca і Оксфардскага ўніверсітэта. Увогуле брытанскія ўлады заказалі звыш 450 млн доз вакцын васьмі вытворцаў. Да канца года таксама чакаецца з’яўленне прэпаратаў для дзяцей, якім будзе паказана вакцынацыя. Паводле даных Нацыянальнай статыстычнай службы Вялікабрытаніі, 92 працэнты жыхароў краіны мае намер прышчапіцца ад каранавіруса або гэта ўжо зрабілі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.