Вы тут

67 незаконна звольненых работнікаў за год адноўленыя на працы пры дапамозе прафсаюзаў


Як распавялі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў, выпадкі незаконнага звальнення работнікаў адзначаюцца практычна ва ўсіх галінах.


— Адна з самых распаўсюджаных прычын у такіх сітуацыях гэта тое, што наймальнікам не ўлічваюцца гарантыі занятасці для асобных катэгорый работнікаў, прапісаных у працоўным заканадаўстве або калектыўным дагаворы арганізацыі, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння ФПБ Марына Лазар. — Напрыклад, у Працоўным кодэксе прапісаны абавязак наймальніка працягваць кантракт з жанчынамі, якія выхоўваюць дзіця да пяці гадоў, або з работнікамі, якім да дасягнення пенсійнага ўзросту застаецца 2 гады і менш. Акрамя таго, у калектыўным дагаворы ці галіновым пагадненні можа быць прапісана норма аб абавязковым прадаўжэнні кантракта з добрасумленнымі работнікамі. Калі наймальнікам не выконваюцца гэтыя правілы і працаўнік звяртаецца да нас па дапамогу, прафсаюзныя юрысты збіраюць усю неабходную доказную базу і адстойваюць інтарэсы членаў прафсаюза ў судах. Пры гэтым атрымоўваецца дамагчыся не толькі аднаўлення работніка, але і выплаты яму кампенсацыі за вымушаны прагул, а ў шэрагу выпадкаў і кампенсацыі маральнай шкоды.

Напрыклад, у адной з арганізацый Гомеля наймальнік вырашыў не працягваць кантракт з работнікам. Але ў абласным пагадненні прапісана норма, згодна з якой кантракт павінен быць падоўжаны з добрасумленнымі работнікамі. У дадзеным выпадку працаўнік не меў спагнанняў, добрасумленна выконваў свае абавязкі. Таму прафсаюзы праз суд дамагліся аднаўлення яго на ранейшым працоўным месцы. Акрамя таго, наймальніка абавязалі выплаціць работніку каля 2000 рублёў.

У мінулым годзе ў некаторых выпадках прафсаюзам таксама ўдалося прадухіліць незаконнае звальненне. Акрамя таго, былі выяўленыя парушэнні парадку звальнення. У кожным выпадку прафсаюзы дабіліся справядлівага рашэння.

Напрыклад, на адным з прадпрыемстваў Брэста наймальнік планаваў перавесці 70 рабочых на 0,1 стаўкі, падштурхоўваючы работнікаў да самастойнага звальнення. З дапамогай прафсаюзных юрыстаў удалося адстаяць інтарэсы людзей і прадухіліць фактычна «схаванае скарачэнне», паведамляе sb.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.