Вы тут

Хворыя! (Урывак)


Хворыя! (Урывак)

Іван Равяка

Мой знаёмы, здаецца, быў гэтакі ж зялёны як тое зелле старой вядзьмаркі. Ён любіў гаварыць: «Ведаеш, у мяне сціраюцца суставы і, падаецца, асыпаюцца ў пяты. Яны гэтак балелі ноччу, што Я не мог спаць. Які жах!»

Ён часта хадзіў у бальніцы. О, як яму падабаліся бальніцы! Пах стэрыльных шпрыцаў і нашатырнага спірту, доўгія белыя халаты і інвалідныя вазкі, якія коцяцца ўзад-уперад, быццам танчаць вальс.

І вось гэты дзівак займае чаргу да выпадковага ўрача, няважна, да якога, галоўнае — заняць. Сядзіць ён, паціраючы рукі, перабіраючы пальцамі і нервова паглядваючы на дзверы. А калі туды заходзіць хто-небудзь іншы, думаецца яму, што скаргі гэтага чалавека — нішто ў параўнанні з ягонымі. І калі ўрач, не дай бог, удзяляе таму хвораму больш за дзесяць хвілін, ён пачынае адчуваць сябе няўпэўнена, нават часам раўнуе, калі чуе з-за дзвярэй: «А цяпер зніміце кашулю».

Але вось падыходзіць яго запаветная чарга: Ён смела хапаецца потнымі далонямі за ручку, адчыняе дзверы, секунду аглядае кабінет, як быццам шукаючы нешта, што змагло б сапраўды ацаніць яго цяжкі стан, і заходзіць.

Ілюстрацыя Леры Аўчыннікавай

Нізка пакланіўшыся чалавеку ў белым халаце, ён смела, быццам па подыуме, ідзе па кабінеце і, дайшоўшы да стала, знясілена, з тварам, поўным гора і пакуты, падае на стул. Потым мой сябра горда падае тоўстую медыцынскую картку — яго галоўнае дасягненне ў жыцці. Асаблівая гордасць — рэнтгенаўскія здымкі і вынікі аналізаў пяцігадовай даўніны. «Эх, былі часы!»

— Ну, што ў вас? — пытаецца ўрач, стаміўшыся гартаць гэты талмуд.

— Ох, няшчасны я. — уздыхнуўшы, пачынае сябрук. — Вось, напрыклад, учора…

Ужо на сёмай хвіліне размовы ўрач не памятае, хто ён, як завуць яго жонку і што ў яго недзе варыцца кава. Ён ведае толькі, што ў хворага, які актыўна жэстыкулюе перад ім, учора ўвечары выскачыў сып на грудзях, а пазаўчора ён прыкмеціў у сваім воку жоўтую плямку, якая знікла праз гадзіну, але ўсё роўна яшчэ яго непакоіла.

— Дык што ж вас хвалюе? — зноў пытаецца урач і працірае вочы, як быццам пасля добрага паўдзённага сну.

— Усё! — задаволена адказвае хворы.

Іван РАВЯКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.