Вы тут

Зрабіць ілюзію рэальнай (урыўкі)


Зрабіць ілюзію рэальнай (урыўкі)

Дар’я Калакольцава

***
Аднойчы свой дзень нараджэння

Я сустракаў у кампаніі злачынцаў.
Адзін з іх, пасля таго як стрэлкі
Наблізіліся да дванаццаці,
Даў мне ланцужок для гадзінніка
І сказаў:
«Гэта ланцужок начальніка турмы,
Дзе я сядзеў дзесяць год».
У адказ я паказаў яму каўпачок ад тваёй парфумы
І дадаў, што гэта — турма,
Дзе я знаходжуся дагэтуль.

 

***
Маё цела — не храм,

Хутчэй закінуты аэрапорт.
Раней быў чымсьці новым, даваў магчымасць
Паляцець туды, дзе табе ёсць месца,
Ці пасядзець, выпіць кавы, адчуць сябе
Малекулай вялікага арганізма.
Цяпер жа забылі, выкінулі з памяці,
Можна пакалупацца ў ёй нажом —
Усё роўна не адшукаеш нават намёку
На прысутнасць самалётаў. Некалі ў жыцці
Нехта пакінуў томік Кафкі на століку.
Па ім поўзаюць тараканы,
А пацукі грызуць сухі кекс.
Мая галава — дэпрэсіўная вёска.
Ніхто не жыве і ніхто не прыходзіць
Хаця б пакарміць сабаку,
Якога пакінулі ў ланцугу паміраць з голаду.
Ён чакае цярпліва, яго погляд
Мітусіцца, шукае любога, хто гатовы
Пакарміць, ці паспачуваць,
Ці проста пхнуць.
Мая сутнасць — пустка,
Дзе, акрамя пустазелля, нічога няма,
І нават я тут проста наведвальнік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».