Вы тут

Сярэдні заробак работнікаў сельскай гаспадаркі ў 2020 годзе вырас на 16%


Сярэдні заробак работнікаў сельскай гаспадаркі ў 2020 годзе вырас на 16%. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко падчас выніковага пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча, інфармуе БЕЛТА.


«Прырост аб’ёмаў вытворчасці ў спалучэнні са спрыяльнай цэнавай кан’юнктурай і прынятымі рашэннямі па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый спрыялі паляпшэнню аграрнай эканомікі. За 2020 год на 14% павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі, на 39% вырас прыбытак. Прырост выручкі і прыбылі спрыялі росту заработнай платы работнікаў сельскай гаспадаркі. У сярэднім за год яна склала Br885, або 116% да 2019 года, у тым ліку ў снежні — Br934», - распавёў Іван Крупко.

Паводле яго слоў, у галіне захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці стратных арганізацый і скарачэнні пратэрмінаваных фінансавых абавязацельстваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.