Вы тут

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 135 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 60 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - дырэктар Чашніцкага раённага Дома рамёстваў Таццяна Зярнова, працаўніца Полацкага кадэцкага вучылішча Надзея Бабіч, аператар машыннага даення ААТ «Барсучанка» Докшыцкага раёна Святлана Агапотава, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна Наталля Кароткая, памочнік выхавацеля Буйновіцкага дзіцячага сада Любоў Пятрова, выкладчык спецдысцыплін тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Іна Поснік, бухгалтар Гарэцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі РУП «Белпошта» Аксана Вараб'ёва, прыёмная маці аддзела па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Іна Жукава, загадчыца Барышэўскага фельчарска-акушэрскага пункта Чавускай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Стручкова, працаўніца ААТ «Вішнявецкі-агра» Вольга Калініна, настаўнік сярэдняй школы № 4 Мар'інай Горкі Святлана Шульга.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 135 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».