Вы тут

У ТЦСАН Баранавіцкага раёна адкрылі новае аддзяленне дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю


Раней было створана аддзяленне дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю і пажылых грамадзян у аграгарадку Жамчужны. Крыху пазней было прынята рашэнне аб стварэнні другога аддзялення ў Баранавічах, на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка ТЦСАН. Былі адрамантаваны памяшканні і закуплена абсталяванне. У новае аддзяленне ўжо залічаны 25 чалавек.


Напрыклад, у кабінеце гуртковай работы наведвальнікі могуць займацца творчасцю і навучацца камп'ютарным азам. Па суседстве абсталяваны пакой сацыяльна-бытавой адаптацыі. Там ёсць кухонная мэбля, электрапліта, халадзільнік, пральная машына, мікрахвалевая печ і электрачайнік. У такой абстаноўцы спецыялісты дапамагаюць у навучанні інвалідам, каб тыя маглі самастойна абслугоўваць сябе. Трэці кабінет прызначаны для фізічнай рэабілітацыі. Там устаноўлены механічная бегавая дарожка, вела- і іншыя трэнажоры. Дадаткова набыты спартыўны інвентар: мячы, гімнастычныя палкі і палкі для скандынаўскай хады, дартс, гантэлі, шашкі, шахматы. Для зняцця напружання і расслаблення добраўпарадкаваны сэнсарны пакой з бескаркаснай мэбляй, пузырковай панэллю, сталом для пескаграфіі.

Таксама ў ТЦСАН Баранавіцкага раёна ёсць планы па адкрыцці яшчэ аднаго аддзялення — кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. Яно размесціцца ў аднапавярховым будынку былога дзіцячага сада — школы ў вёсцы Прыазёрная. Сёлета выдзелены грошы на праектна-каштарысную дакументацыю. Пры наяўнасці фінансавання аддзяленне будзе адкрыта ў 2022—2023 гадах.

Прэв’ю: web-globus.de

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.