Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


Пры гэтым нараўне з правядзеннем названых выязных прыёмаў у стацыянарных умовах райгарвыканкамаў больш шырока будуць практыкавацца сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый розных формаў уласнасці, пасля завяршэння якіх адбудуцца мэтавыя асабістыя прыёмы работнікаў гэтых прадпрыемстваў.

Выязныя асабістыя прыёмы будуць праведзены на працягу сакавіка 2021 года. На наступным тыдні ў рэгіёнах такія сустрэчы з калектывамі прадпрыемстваў і асабісты прыём для іх работнікаў правядуць:

  • памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч МАРТЫНЮК — 1 сакавіка ў Магілёве на ААТ «Ольса» і 4 сакавіка ў філіяле «Ялізава» ААТ «Гродзенскі шклозавод» у Асіповіцкім раёне;
  • памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Пятровіч Барсукоў — 2 сакавіка на сталічным ТАА «МотаВелаЗавод»;
  • памочнік Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Іванавіч БЕЛЬСКІ — 2 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў горадзе Горкі;
  • намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Мікалаевіч КРУТОЙ — 4 сакавіка на ААТ «Гомсельмаш» у Гомелі;
  • памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Паўлавіч ВАКУЛЬЧЫК — 4 сакавіка на ААТ «Івацэвічдрэў» у горадзе Івацэвічы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».