Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


tv.ua

АВЕН. Старанна аналізуйце падзеі, што адбываюцца, абапіраючыся на жыццёвы вопыт і логіку. Не ідзіце на павадку ў чужога меркавання. Паспрабуйце ўстрымацца ад адкрытай крытыкі сяброў і калег. Вы таксама зусім не ідэал. Наперадзе замаячыць штосьці новенькае, яно абяцае сапраўдны поспех і паляпшэнне вашага фінансавага становішча. Вашы планы на выхадныя могуць адрознівацца ад планаў членаў вашай сям'і.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах. Аднак пакуль свае планы і намеры лепш захаваць у тайне, калі вы зацікаўлены ў іх ажыццяўленні. Не выключана, што давядзецца вытрымаць нападкі нядобразычліўцаў. Сярэдзіна тыдня будзе напоўнена сустрэчамі, перамовамі і бясконцымі справамі. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у госці ці запрасіце каго-небудзь да сябе, цёплыя зносіны вам забяспечаны.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя падзеі, любоўныя прызнанні і спатканні. Душэўная праца, хоць і непрыкметная, таксама прыносіць свой плён, развівайце ўнутраны свет. Пажадана не плыць супраць цячэння, а злавіць хвалю ўдачы. І тады можна будаваць напалеонаўскія планы. Многія ажыццявяцца.


РАК. На гэтым тыдні пажадана асцерагацца неабдуманых слоў і рашэнняў. Паспрабуйце не ісці на павадку ў эмоцый. Тое, што сёння злуе і раздражняе, заўтра выкліча толькі ўсмешку. Парадуйцеся поспехам блізкіх людзей, арганізуйце сямейную вячэру. Адкладзіце ў пятніцу дробныя справы, якія вас раздражняюць, і займіцеся рашэннем больш важных праблем. Выхадныя прысвяціце адпачынку.


ЛЕЎ. Пачатак тыдня спрыяльны для кар'еры і вырашэння важных спраў. Могуць узнікнуць складанасці ў дзелавой сферы, але адступаць нельга, у вас хопіць сіл дабрацца да вяршыні поспеху. Не варта ўпарціцца, адстойваючы свой аўтарытэт і кампетэнтнасць, лепш прыслухацца да парад калег і начальства. Другую палову тыдня пажадана прысвяціць адпачынку. У суботу магчыма сур'ёзная размова са сваякамі, праявіце тактоўнасць і не апярэджвайце падзеі.


ДЗЕВА. Магчымасці, якія адкрываюцца перад вамі, радуюць, але не варта дэманстраваць перавагу перад калегамі. У аўторак вам, падобна, прыйдзецца мірыць блізкіх сяброў, якія сур'ёзна пасварыліся. У канцы тыдня сустрэча з новымі, цікавымі людзьмі дапаможа расслабіцца і дазволіць павесяліцца ад душы, а вам гэта так неабходна. Тыдзень спрыяльны для вырашэння хатніх і сямейных праблем.


ШАЛІ. Могуць паступіць нечаканыя прапановы, не спяшайцеся казаць «так». Падзеі на рабоце будуць досыць непрадказальныя. Праявіце ініцыятыву і актыўнасць у асабістым жыцці. Вас чакае дастаткова цяжкая праца, але намаганні будуць шчодра ўзнагароджаныя. Чацвер — спрыяльны дзень для пачатку доўгатэрміновых праектаў, вам па плячы самыя складаныя задачы. Аднак вы можаце стаміцца, вырашаючы чужыя праблемы. Пакіньце сілы для сваіх.


СКАРПІЁН. Тыдзень будзе паспяховы і прыбытковы. Ён ідэальна падыходзіць як для адпачынку, так і для працы. Аднак, чым бы вы ні займаліся, не забывайце пра каханага чалавека, ён натхніць і пацешыць. Не варта рабіць штосьці праз сілу — усё роўна не атрымаецца, лепш і не брацца, калі займацца гэтым не хочацца.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам спатрэбяцца такія якасці, як прадбачлівасць і ўменне імгненна прымаць рашэнні. У панядзелак адносіны з начальствам палепшацца, вам могуць даверыць складаны праект. Чацвер — удалы дзень для вучобы, лекцый, майстар-класаў. У пятніцу дзелавыя перамовы могуць стаць вельмі плённымі.


КАЗЯРОГ. Зносіны і сумесныя праекты з дзелавымі партнёрамі могуць займаць большую частку вашага часу. Званкі, лавіна інфармацыі, перамовы — усё гэта запатрабуе дакладнага і паслядоўнага плана дзеянняў, інакш можаце не разлічыць свае сілы, а перагрузкі зусім непатрэбныя. У выхадныя арганізуйце сустрэчу з даўнімі сябрамі і адпачніце ў добрай кампаніі.


ВАДАЛІЎ. У аўторак не выключаны сваркі і канфлікты, вы многае будзеце ўспрымаць у штыкі. Паспрабуйце ўсё ж такі наладзіць адносіны з калегамі, гэта створыць станоўчую атмасферу вакол вас. Паспрабуйце быць сумленнымі з сабой і навакольнымі, лепш не прыхарошваць падзеі, што адбываюцца. Субота абяцае прынесці цікавыя прапановы. У нядзелю купіце абноўку да свята.


РЫБЫ. На гэтым тыдні самы час высветліць сутнасць назапашаных у вас праблем і прэтэнзій з боку начальства. Варта падумаць пра свае перспектывы і, вызначыўшыся, пачынаць спакойна дзейнічаць. У вас ёсць рэальны шанц стаць сапраўдным гаспадаром становішча. Творчы настрой у чацвер дазволіць здзівіць свежымі ідэямі сяброў і калег. У сярэдзіне тыдня адносіны з блізкімі людзьмі могуць аказацца не такімі ўжо бясхмарнымі, але да выхадных хмары рассеюцца, і вы выдатна праведзяце час у сямейным коле.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.