Вы тут

У Беларусі за суткі — 1459 выпадкаў захворвання на COVID-19, выздаравеў 1491 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 27 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 285 959 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1459 выпадкаў.

276 234 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 1491 пацыент.

Усяго праведзена 4 879 018 тэстаў на каранавірус.

Памерла 1 966 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 113 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28,4 млн заражаных, Індыя — больш за 11 млн, Бразілія — больш за 10,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага 2020 года ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: wmeste.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.