У Мінску на пачатак лютага пражывае 5103 чалавек з пазітыўным ВІЧ-статусам. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў Гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
За студзень гэтага года выяўлена 29 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
Асноўным шляхам перадачы віруса ў 69% выпадкаў з’яўляецца палавы шлях, і ў 31% выпадкаў — парэнтаральны немедыцынскі шлях перадачы пры ін’екцыйным увядзенні наркатычных сродкаў.
Найбольшая колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ва ўзроставых групах 25-49 гадоў (93,1%), у тым ліку ва ўзросце 25-29 гадоў — 17,2%, 30-34 гадоў — 24,1%, 35-39 гадоў — 20,7%, 40-44 года — 13,8%, 45-49 гадоў — 17,2%. Сярэдні ўзрост ізноў выяўленых асоб — 36 гадоў.
Прэв’ю: МН
Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.
Імя, якое стала ў гісторыі нашай літаратуры злавесным сімвалам.
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.