Акцыя «Дзень посткросера» пройдзе 1 сакавіка ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе РУП «Белпошта».
У гэты дзень пры адпраўцы 10 і больш міжнародных паштовых картак прадастаўляецца зніжка 10%.
Посткросінг — гэта міжнародны анлайн-праект, дзе незнаёмыя людзі з розных куткоў планеты абменьваюцца паштовымі карткамі і маркамі. «Сюрпрыз у вашай паштовай скрыні» — асноўны дэвіз посткросінга.
Каб далучыцца да праекту, неабходна зарэгістравацца на сайце postcrossing. com, паказаўшы свой хатні адрас і кароткую інфармацыю пра сябе (захапленні, пажаданні, якія паштоўкі падабаюцца, што хочацца даведацца аб іншай краіне), і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. Праз некаторы час у адказ прыйдуць паштоўкі з усяго свету.
Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.
Імя, якое стала ў гісторыі нашай літаратуры злавесным сімвалам.
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.