Вы тут

Выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы адкрыецца ў музеі гісторыі ВАВ 1 сакавіка


Памятны вечар і адкрыццё часовай экспазіцыі да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Кандрата Крапівы адбудзецца 1 сакавіка ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ва ўстанове.


Гісторыі пра жыццё і творчасць вядомага літаратара распавядзе яго ўнучка — кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры дызайну моды БДУ Алена Атраховіч. Аб навуковай і творчай рабоце Кандрата Крапівы раскажа акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец.

«Пагрузіцца ў атмасферу часоў Кандрата Крапівы дапамогуць акцёр і рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Алег Вінярскі. Беларускія народныя песні прагучаць у выкананні заслужанай артысткі Беларусі Ніны Бранковіч і лаўрэата міжнароднага конкурсу баяніста Сяргея Баевіча», — распавялі арганізатары.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі малой радзімы пісьменніка. Навучэнцы Уздзенскай сярэдняй школы № 2 імя К. Крапівы выступяць з тэатральнай праграмай, прысвечанай творчасці беларускага класіка.

У гэты ж дзень у экспазіцыйнай зале музея «Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Савецкі тыл» пачне працу часовая экспазіцыя, у якой можна будзе ўбачыць фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы Кандрата Крапівы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.