Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства па падатках і зборах.
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» на 10 капеек падыме цэны на некаторыя цыгарэты Kent і Vogue.
ТАА «Тытунь-Інвест» павышае на 3-5 капеек цану некалькіх відаў «Кароны», на 5-10 капеек — Camel. Кошт некаторых відаў цыгарэт «Форт» і Monte Carlo вырасце на 5 капеек, Winston і Sobranie — на 10 капеек. Кошт LD Club Lounge падвысіцца на 10 капеек.
ТАА «Інтэр-Табака» павышае на 10 капеек цану на некаторыя цыгарэты L & M, Marlboro і Parliament.
Імпартуемыя «Беларусьгандлем» некаторыя віды Dunhill і Vogue таксама падаражэюць на 10 капеек.
Прэв’ю: agronews.com
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».