Вы тут

Жыхар Мазыра захоўваў у гаражы 10 кілаграм насваю


Аператыўнікі наркакантролю Мазырскага РАУС сумесна з калегамі з крымінальнага вышуку выявілі факт захоўвання насваю, паведамляе МУС.


Падчас ператрусу ў адным з гаражоў быў знойдзены палімерны пакет з насваем агульнай масай каля 10 кілаграм. Забаронены тавар належаў 60-гадоваму непрацуючаму гараджаніну і прызначаўся для рэалізацыі на тэрыторыі горада.

У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 16.10 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Яму пагражае штраф у памеры ад дзесяці да сарака базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.