Вы тут

Савіных выказаў сваю пазіцыю аб праварадыкальнай акцыі ў польскай Гайнаўцы


Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных выказаў сваю пазіцыю ў сувязі з правядзеннем у Польшчы мерапрыемстваў памяці «прóклятых салдат». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


«Са шкадаваннем успрынялі інфармацыю аб мерапрыемствах, арганізаваных у гонар так званых прóклятых салдат недалёка ад мяжы з нашай краінай — у польскім горадзе Гайнаўка, месцы пражывання этнічных беларусаў. Падобныя акцыі радыкалаў, з аднаго боку, выклікаюць шкадаванне, з другога — занепакоенасць, якая расце. У Польшчы ўсё больш набываюць папулярнасць рухі нацыяналістычнага і неанацысцкага толку. У студзені гэтага года там у шырокі продаж выйшла выданне кнігі Адольфа Гітлера „Мая барацьба“. 8 лютага Врацлаўскае аддзяленне Інстытута нацыянальнай памяці — дзяржаўнай установы краіны — узначаліў адзін з лідэраў неанацысцкай групоўкі», — сказаў Андрэй Савіных.

Паводле слоў парламентарыя, таксама назіраюцца дзеянні польскіх уладаў, накіраваныя на скажэнне гісторыі Другой сусветнай вайны і гістарычнай памяці пра гэтыя падзеі. «Так, у 2011 годзе Польшча заснавала 1 сакавіка як Дзень памяці „прóклятых салдат “. Польскі бок спрабуе ілжыва ўскласці віну за пачатак Другой сусветнай вайны на Савецкі Саюз, адначасова знішчаючы помнікі і саму памяць аб савецкіх салдатах, якія цаной уласных жыццяў вызвалілі Польшчу і знішчылі „карычневую пагрозу“, якая навісла над усім светам. У гэтых умовах ініцыятыва, вылучаная на VI Усебеларускім народным сходзе аб заснаванні Дня народнага адзінства, набывае для нас, беларусаў, асаблівую актуальнасць», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.