Вы тут

У Брэсце могуць з’явіцца новыя электронныя праязныя


У Брэсце прапрацоўваюць магчымасці ўкаранення новых відаў электронных праязных білетаў. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука.


«Прапрацоўваецца магчымасць ўкаранення ў горадзе новых відаў электронных праязных білетаў. Сумесна з распрацоўшчыкамі прыкладанняў TIX, Cashew і „Аплаці“ разглядаем розныя варыянты», — напісаў Аляксандр Рагачук. Плануецца, што ў Брэсце будуць праязныя на 5, 10, 20, 30, 40, 50 і 60 паездак. Можа з’явіцца магчымасць купіць білет, які будзе дзейнічаць 1, 3, 7 і 10 каляндарных дзён (як агульны, так і асобна для тралейбуса і аўтобуса), месячны праязны, а таксама з умовай выкарыстання толькі ў працоўныя дні.

Раней кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама анансаваў, што ў абласным цэнтры ў гэтым годзе можа выйсці на лінію першы электробус. «Прапрацоўваюцца варыянты набыцця пілотнага асобніка. Вызначыліся, што ён будзе курсаваць ад цэнтральнай гарадской бальніцы да аўтавакзала. Па выніках года разгледзім варыянты паступовага павелічэння электробусаў з улікам усіх складнікаў — цэн, будаўніцтва зарадных станцый, эксплуатацыйных выдаткаў у параўнанні з тралейбусамі і аўтобусамі», — растлумачыў Аляксандр Рагачук.

Паводле яго слоў, мясцовыя ўлады накіраваны на тое, што ў гэтай пяцігодцы колькасць электробусаў на гарадскіх маршрутах будзе пастаянна расці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.