Вы тут

У першы дзень вясны кошык валют патаннеў: мінусуюць долар і еўра


1 сакавіка па выніках таргоў на рынку валют адразу дзве з трох асноўных валют кошыку папаўзлі ўніз.


Паводле дадзеных, апублікаваных на афіцыйным сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, амерыканскі долар патаннеў на 0,15 % і страціў 0,0038 пункта. То бок на 13:00 «зялёны» каштаваў 2 рублі 60,19 капеек.

Трэнд на падзенне падтрымаў і еўра, які страціў 0,0255 пункта і паказаў мінус 0,81 %. Зараз гэтую валюту прапануюць набыць па 3 рублі 14,07 капеек.

А вось трэцяя валюта кошыку — расійскі рубель — наадварот, прадэманстраваў рост. За сотню расійскіх рублёў у панядзелак просяць 3 беларускія рублі 51,46 капеек (+0,34 % і 0,0118 пункта).

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свінец паўсюль? Як гэты цяжкі метал забрудзіў планету і хто вінаваты

Свінец паўсюль? Як гэты цяжкі метал забрудзіў планету і хто вінаваты

Таксічныя рэчывы можна знайсці ва ўсім, што нас акаляе.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.