Вы тут

З 1 сакавіка ў сталіцы прыступаюць да генеральнай ўборкі тэрыторый і вялікага рамонту дарог


Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце даручыў пачаць вясновы месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый сталіцы 1 сакавіка, паведамляе Тelegram-канал «Мінск. Афіцыйна».


— Спрыяльнае надвор’е для правядзення работ па ачыстцы тэрыторый ужо ўсталявалася. Снег растаў, і некаторыя ўчасткі пасля зімы маюць непрывабны выгляд. Трэба аператыўна наводзіць парадак, надаўшы пры гэтым асаблівую ўвагу тэрыторыям уздоўж МКАД, чыгункі. Да выхадных паркі і скверы павінны быць цалкам ачышчаны і гатовыя да прыёму наведвальнікаў. Таксама трэба працягваць работу па прывядзенні ў парадак поймаў водных аб’ектаў сталіцы: выдаленні зараснікаў, добраўпарадкаванні гэтых участкаў. Заняцца навядзеннем парадку варта не толькі камунальным службам, але і прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам сталіцы як на сваіх, так і на замацаваных тэрыторыях, — сказаў Кухараў.

Ён таксама запатрабаваў ад дарожных службаў Мінска ўзмацніць працу па ямачным рамонце вулічна-дарожнай сеткі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.