Вы тут

Былому прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі прысудзілі год турмы і два гады ўмоўна за карупцыю


Суд у Парыжы прызнаў былога прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі вінаватым у карупцыі і гандлі ўплывам. Экс-кіраўніка дзяржавы прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі, з іх адзін год складзе рэальны тэрмін, два — умоўны, паведамляе РБК са спасылкай на BFM TV. Раней пракуратура прасіла даць былому прэзідэнту чатыры гады зняволення, з іх два — умоўна.


Такім чынам, Сарказі стаў першым прэзідэнтам Францыі ў найноўшай гісторыі, які атрымаў рэальны турэмны тэрмін. Яго папярэдніка Жака Шырака ў 2011 годзе прызналі вінаватым у стварэнні фіктыўных працоўных месцаў у 1977-1995 гадах. Па выніках працэсу яго прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Сарказі ў ліку іншага абвінавачвалі ў тым, што ён спрабаваў незаконна атрымаць ад супрацоўніка французскага касацыйнага суда Жыльбэр Азібера інфармацыю аб расследаванні нелегальнага фінансавання сваёй прэзідэнцкай кампаніі з боку дачкі заснавальніка кампаніі L'Oreal Ліліян Бетанкур.

Сарказі, які пакінуў пасаду прэзідэнта ў 2012 годзе, раней ужо трапляў пад падазрэнні ў карупцыі. У Францыі працягваецца расследаванне справы аб фінансаванні яго прэзідэнцкай кампаніі ў 2007 годзе лівійскім лідарам Муамарам Кадафі.

Сам былы прэзідэнт сцвярджае, што крымінальныя справы з'яўляюцца помстай суддзяў за спробу Сарказі абмежаваць іх паўнамоцтвы ў час яго знаходжання ва ўладзе.

Прэв’ю: Kiran Ridley / Getty Images

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.