Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пратакола аб унясенні дапаўнення ў міжурадавае пагадненне з Арменіяй аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Дакументам прапануецца вызваліць грамадзян аднаго боку, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі іншага боку, ад рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжання) на працягу 30 дзён з даты ўезду. Па заканчэнні дадзенага тэрміну гэтыя асобы павінны зарэгістравацца.
Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных спраў на правядзенне перамоў па праекце пратакола і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці.
Прэв’ю: e-cis.info
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.